Ян 6:52-59

52Юдэі спрачаліся паміж сабою, кажучы: «Як Ён можа даць нам есці сваё цела?» 53Езус жа сказаў ім: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі не будзеце спажываць Цела Сына Чалавечага і піць Крыві Ягонай, не будзеце мець у сабе жыцця. 54Хто спажывае Маё Цела і п’е Маю Кроў, мае жыццё вечнае, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень. 55Бо Цела Маё — праўдзівы спажытак, а Кроў Мая – праўдзівы напой. 56Хто спажывае Маё Цела і п’е Маю Кроў, трывае ўва Мне, а Я ў ім. 57Як паслаў Мяне Айцец, які жыве, а Я жыву прaз Айца, так і той, хто спажывае Мяне, будзе жыць праз Мяне. 58Гэта той хлеб, які сышоў з неба, а не той, які елі айцы вашыя і памерлі. Хто спажывае гэты хлеб, будзе жыць навекі». 59Гэта Ён сказаў у сінагозе, калі навучаў у Кафарнауме.