“Павольная праца Бога”

Добрая навіна ў тым, што дух жыве ў кожным з нас, і мы ўсе пілігрымы на шляху да Бога. Дух дзейнічае няспынна, і кожны досвед з’яўляецца магчымасцю, каб жыццё ўзрастала і паглыблялася ў нас. Аднак праблема можа заключацца ў тым, што часам мы не ўсведамляем, што «Бог прыходзіць да нас пад выглядам нашага жыцця» (Рычард Рор), і мы не можам паверыць, што наш асабісты досвед можа быць месцам Сустрэчы, якая мае сэнс. Таксама часта мы сутыкаемся з надзвычай складанымі сітуацыямі хваробы, пакут і страт, якія спачатку здаюцца занадта жудаснымі і трывожнымі, каб мець іншае значэнне. Знайсці Бога ў бязладных кавалачках нашага жыцця надзвычай складана. Многія лічаць за лепшае ўцякаць у чыстыя, мілыя і «святыя» перажыванні, далёкія ад штодзённай пыхі, якая нас атачае. Выклік па-ранейшаму месціцца ў тым, каб верыць, што Бог з намі, і што Ён не з’яўляецца прычынай хаосу і непрадказальнасці жыцця, але дзейнічае з моцай, ствараючы і фармуючы нас праз тое, што мы перажываем.


Discover God Daily by Brendan McManus SJ and Jim Deeds (p.6)

Чытаць далей

Як даваць рады з памылкамі

Ёсць шмат прыкладаў таго, як Езус, сутыкаючыся з нечымі недахопамі, выказваў міласэрнасць і спагаду, хацеў, каб чалавек вучыўся на сваіх памылках і рабіўся лепшым. Іншымі словамі Ён даваў ім шанец і думаў пра іх добра.

Ніводзін дзень не ідэальны. Ніводзін чалавек не ідэальны. Памылкі і няўдачы – частка шляху. Мы лепш расцём і вучымся, калі да нас добра ставяцца і ласкава глядзяць, чым на асуджэнне і закрыццё.

Excerpted from Emerging from the Mess by Brendan McManus SJ and Jim Deeds (pp.30-31)

Чытаць далей

Чаго ты насамрэч хочаш

У нас шмат жаданняў; мы заўсёды хочам таго, што, на нашу думку, зробіць нас шчаслівымі, але гэта часта не самыя глыбокія жаданні. Мае самыя глыбокія жаданні – гэта не мімалётныя памкненні. Яны часта зыходзяць з “паверхні” і могуць быць павярхоўнымі. Звычайна яны маюць на ўвазе “рэчы”. Важней пытанне аб самых глыбокіх жаданнях, марах, аб тым, што прынясе нам сапраўднае шчасце. Яны прыходзяць з глыбіні. Яны прыходзяць невядома адкуль.

Ігнацый казаў, што мы можам знайсці Бога ў сваіх найглыбейшых жаданнях. Гэта выдатная рэч, калі мы рэалізуем яе на практыцы. Час, аддадзены марам і глыбокім жаданням, можа прывесці наўпрост у прастору Божай прысутнасці.

Excerpted from Emerging from the Mess by Brendan McManus SJ and Jim Deeds (p.44)

Чытаць далей

Бог з намі

Мы павінны трымаць вочы і вушы адкрытымі ў літургіі і ў чытанні Бібліі, каб не прамінуць шматлікія спасылкі на тое, што Бог «з» намі і з іншымі Яго выбранымі слугамі, і каб ацаніць іх поўнае тэалагічнае значэнне. Гэта мае падштурхнуць нас ацаніць глыбіню і ўсе наступствы відавочна простага універсальнага прывітання, з якім мы, хрысціяне, настолькі знаёмыя, што яно пастаянна вымыкаецца з нашай увагі: «Пан з вамі». Чуючы ад святара падчас Імшы гэтыя словы, мы павінны ўнутрана спыняцца, каб усвядоміць: гэта не толькі благаслаўленне, але і выклік. Заўсёды. Як мы бачым у Бібліі, гэтае сцвярджэнне (што Пан з намі) падразумявае папярэдняе канкрэтнае даручэнне, якое мы асабіста атрымалі ад Бога. Яно мае нагадваць нам, што Бог абяцае быць заўсёды «з намі», як абяцаў уваскрослы Езус сваім вучням (Мц 28, 20), незалежна ад – і нават якраз з-за – нашых недахопаў, каб Бог мог здзейсніць праз нас тое, аб чым просіць нас у гэты момант жыцця. Вось у чым справа.

Excerpted from Sacred Space: The Companion by The Irish Jesuits (p.68)

Чытаць далей

Захаванне веры

У апошнія гады рэлігія навяла на сябе непрыемны ціск, але я непакоюся, што ў нашым грамадстве, якое становіцца ўсё больш секулярным, мы занадта лёгка адмаўляемся ад некаторых бачанняў і лепшых стандартаў хрысціянскай веры, асновы нашай цывілізацыі больш за 2000 гадоў .

Думаю, час нагадаць людзям, што глыбокая рэлігійная вера можа значна змяніць жыццё да лепшага, і што яна таксама можа падтрымаць асобных людзей і сем’і ў часы вялікіх пакут і выпрабаванняў. Не менш важна нагадаць сабе, што няправільнае выкарыстанне і прыніжэнне рэлігіі само па сабе можа прычыніць велізарны боль.

Спадзяюся, што, пераказваючы частку маёй уласнай гісторыі, са свежым разуменнем, атрыманым з доўгага вопыту жыцця і працы падчас узрушэнняў тут і ў іншых месцах, я змагу дапамагчы іншым людзям зразумець напружанне і рэаліі падзеленага грамадства праз вочы юнака, які стаў журналістам і распавядаў пра дзесяцігоддзі аднаго з самых страшных канфліктаў у найноўшай англа-ірландскай гісторыі.

Excerpted from Keeping the Faith by Alf McCreary (pp12-13)

Чытаць далей

Ідучы ў цёмныя, пустыя месцы

Кожны з нас часам адчувае цемру ў жыцці. Цемра напаўзае ў тыя месцы, дзе нашыя цені спатыкаюць нас. Для некаторых гэтыя цені – цені гневу, непрабачэння або слабога здароўя. Для іншых – разбураныя адносіны або фінансавыя цяжкасці могуць быць ценямі, якія тояцца ў змрочных пустых месцах.

Менавіта ў цёмным і пустым месцы мы можам убачыць рэчаіснасць таго, што нашы праблемы, хоць часам і здаюцца вялікімі па памеры або сіле, ніколі не з’яўляюцца поўнай гісторыяй. Для мяне запаволенне і аднаўленне дысцыпліны малітвы і разважанняў не вядзе ў прастору страху і разбурэння, але ў месца аздараўлення. Гэта месца сустрэчы з рэчаіснасцю, сустрэчы з Богам.

Excerpted from Emerging from the Mess by Brendan McManus SJ and Jim Deeds (p.21)

Чытаць далей

Перамененыя раны і служэнне

Праз вопыт прабачэння тым, хто зрабіў мне балюча, я спазнала, што раны часам застаюцца са мной, але ў змененым выглядзе, падобна Езусавым загоеным ранам. Але страхі ўжо не проста напамін пра мінулы боль. Перамененыя і загоеныя раны могуць стаць своеасаблівым ключом да спагадлівых адносін з іншымі, калі мы пагодзімся на гэта. У эсэ пра служэнне Рэйчэл Рэмен піша: «Калі мы служым, то не ўласнай моцай; мы служым сабою, ужываючы ўвесь свой досвед. Нашыя абмежаванні служаць, нашыя раны служаць, нават нашая цемра можа служыць. Мой боль – крыніца майго спачування; параненасць – ключ да эмпатыі». Раны Езуса не толькі даюць нам веру ва Уваскрасенне. Прыклад Хрыстовай гатоўнасці, з якой Ён дазваляе дакранацца да Сваіх ран, можа дапамагчы нам развіваць адносіны з іншымі і прыносіць ім аздараўленне.

Урывак з The Ignatian Guide to Forgiveness by Marina Berzins McCoy (pp. 90-91)

Чытаць далей

Шэдэўр стварэння

Навуковыя веды пра космас даходзяць да нас хутка і няспынна. На нашае пакаленне абрынуўся цэлы паток ведаў пра гісторыю і структуру стварэння, недасяжных папярэднікам. Гэтыя новыя веды дапамагаюць нам зразумець творчую працу Бога, адпаведна яе ўшанаваць і мацней любіць Стварыцеля. Стварэнне – гэта самапрэзентацыя Бога, і нам ёсць чаму навучыцца ў Яго. Пераймаючы Яго, мы зможам больш эфектыўна ўдзельнічаць у стварэнні і аднаўленні боскага шэдэўра.

Sacred Space The Companion by The Irish Jesuits (p.67)

Чытаць далей

Прыналежнасць

Менавіта дзякуючы свайму жыццёваму вопыту святы Ігнацый Лаёла вельмі выразна ўбачыў, што кожны хрысціянін удзельнічае ў бітве, якая вызначае яго жыццё: у барацьбе за пераадоленне спакусы замкнуцца ў сабе – каб любоў Айца магла пасяліцца ў нас. Вызваляючы месца для Пана, які ратуе нас ад самадастатковасці, мы адкрываемся на Сусвет і кожнае асобнае стварэнне. Мы становімся каналамі жыцця і любові Айца. Толькі тады і спасцігаем, што такое жыццё на самай справе: дар Айца, які неймаверна нас любіць і жадае, каб мы належалі Яму і адно аднаму. Папа Францішак

Урывак з прадмовы да кнігі Осціна Айвэры First Belong To God

Чытаць далей

Гнеў

Гнеў – эмоцыя няўстойлівая, запальчывая; можа хутка ўспыхнуць, лёгка авалодаць мысленнем і запанаваць над розумам і дзеяннем да такой ступені, што стаецца чымсьці жорсткім, пачварным і руйнуючым. Праблема ў тым, што эмоцыі захопліваюць і няправільна выкарыстоўваюць гнеў, тады як ён можа ўжывацца ў русле Божага плану.

Калі мэта гневу – выправіць крыўду, нам трэба абачліва і асцярожна паставіцца да яго належным чынам і накіраваць на праблему. Як вынік, многія людзі носяць у сабе велізарную колькасць прыхаванага гневу з-за рэальных ці ўяўных крыўдаў, або ў рэшце рэшт ускідваюцца на чалавека ці нейкую рэч, што замінае (я бачу чырвонае святло і працягваю, а ўсе вакол мяне адчуваюць гнеў).

Маліцца гневам сапраўды складана з-за шквалу эмоцый, якія яго суправаджаюць.

Урывак з Deeper Into The Mess: Praying Through Tough Times Брэндана МакМануса SJ і Джыма Дзідса (с.61)

Чытаць далей