Дрэнныя часы не з’яўляюцца доказам таго, што Бог карае мяне
У часы Езуса было шырока распаўсюджана меркаванне, што любыя людскія няшчасці з’яўляюцца пакараннем за грэх. Чым больш чалавек спазнаў ліха, тым большым павінен быў быць ягоны грэх! Езус абверг гэтую спрошчаную думку. Ён зрабіў акцэнт на пакаянні ў сэнсе вяртання да Бога і да бліжняга. Як заўсёды, Езус кажа нам не толькі глядзець на знешняе, але таксама глядзець унутр; Яго хвалюе тое, што адбываецца ў нашых галовах і сэрцах. Ён хоча, каб мы спыталі сябе, як Бог робіць нас уражлівымі да спачування, заахвочвае нас шкадаваць аб учыненым зле і вядзе да жыцця.
Урывак з Sacred Space: A Little Book of Encouragement пад рэдакцыяй Vinita Hampton Wright (p. 136)
Чытаць далейРаспазнаванне: як плысці ў лодцы
Распазнаванне можна параўнаць са знаходжаннем у лодцы на вялікай воднай прасторы пад моцным ветрам. Поспех залежыць ад ветру, рулявога і штурвала.
Кірунак ветру – гэта голас сэрца. Ён увасабляе тое, што прыводзіць усё ў рух і штурхае наперад.
Рулявы (матрос) – гэта розум. Ён ацэньвае кірунак і сілу ветру, каб аптымальна рэагаваць на яго. Без матроса судна не можа мець напрамку і знаходзіцца пад пагрозай хуткага пашкоджання. Рулявому даводзіцца пастаянна ўлічваць кірунак ветру. Без ветру матрос нічога не можа зрабіць.
Штурвал, руль – гэта воля. Дае магчымасць прымаць канкрэтныя рашэнні і рабіць выбар. Штурвал дазваляе вам выйсці ў адкрытае мора і адплываць усё далей і далей, замест таго, каб заставацца на беразе ці гойдацца на адным месцы без мэты.
Урывак з кнігі Trust Your Feelings: Learning how to make choices with Ignatius of Loyola by Nikolaas Sintobin SJ (p.58)
Чытаць далейЧувайце і маліцеся
Калі мы не прыкладаем намаганняў, каб штодня аднаўляць нашу любоў да Бога, мы будзем рабіцца ўсё больш і больш летнімі. І чым больш мы паглыбляемся ў сон пасрэднасці, тым больш будзем баяцца сустрэчы з Езусам на Крыжовым шляху. Нам патрэбная руплівасць у малітве, каб аднавіць духоўную свядомасць. Малітва вызваляе нас ад дробязнасці існавання, засяроджанага на нас саміх. Малітва нагадвае нам, што мы не можам прысніць шлях да праўды, але павінны ісці па ім, і малітва дае нам мужнасць змагацца ў добрай барацьбе і скончыць бег.
Ойча, я прагну, каб Ты не застаў мяне ў глыбокім сне. Я хачу цалкам прачнуцца. Але так часта я бываю сонным і знявераным, добрыя намеры перамешаны з рассеянасцю і занядбаннем. Прымі мяне такім, якім я ёсць, але не дазваляй мне заставацца такім, які я ёсць. Уздымі мяне над маёй пасрэднасцю і зрабі з мяне ўсё, чым ты хочаш, каб я быў.
Урывак зThe Mindful Our Father Томас Кейсі SJ
Чытаць далейЕзус кліча мяне сябрам
Дзівосная і глыбокая думка: я – сябра Езуса, якому Ён адкрывае духоўную праўду. Сябар выслухоўвае, застаецца побач, калі прыходзяць цяжкасці. Сяброўства Езуса – мая сувязь з Ім – робіць жыццё плённым, нават калі я не ідэальны і няспынна вучуся на памылках. Які плод я пакліканы прынесці?
Урывак з Sacred Space: A Little Book of Encouragement пад рэдакцыяй Vinita Hampton Wright (с. 114)
Чытаць далейТы належыш Мне
Пане, вобраз Божы, з якім я жыву ў асноўным, – гэта вобраз Езуса. Ты зрабіў Сябе даступным для мяне праз свайго Сына. Ён належыць да роду чалавечага: Ён адзін з нас, як мы кажам! Таму, калі я хачу ведаць, які Ты, я звяртаюся да Евангелля і назіраю за Табою ў асобе Езуса. Я даведаюся, як Ты ставішся да мяне, назіраючы, як Езус ставіцца да тых, каго Ён сустракаў. Ён – аблічча Бога: аблічча Айца ззяе праз Яго, таму што Ён заўсёды бачыць Цябе. Я мог бы крыху лепш быць святлом свету, калі б трымаў Цябе ў полі зроку падобным чынам.
Excerpted from I Am Infinitely Loved: A Month of Meditations by Brian Grogan SJ (p.12)
Чытаць далейРадасць прыналежнасці
Шлях да лепшай будучыні, той будучыні, якой жадае для нас Бог, пачынаецца ў чалавечым сэрцы, у нашым жаданні быць прыналежным. У гэтых жаданнях ёсць дарога з нашых крызісаў, як нашых, так і нашага свету. Аднаўляючы сувязі, якія нас звязваюць, напаўняючы нас кіслародам, каб атрымаць дар, які з’яўляецца нашым жыццём і нашым светам, мы павінны спачатку спазнаць і адчуць Дарыцеля, які ўжо тут і чакае нас. Для гэтага няма лепшага дапаможніка, чым Духоўныя практыкаванні Ігнацыя, і няма лепшага духоўнага кіраўніцтва ў наш час, чым Францішак, першы ў свеце Папа езуіт.
Урывак зFirst Belong to God : On Retreat with Pope Francis by Austen Ivereigh (p.15)
Чытаць далей