Езус уваскрос
Аллелюя! Гэтае слова будзе часта гучаць у велікодны перыяд, у якім мы знаходзімся. “Аллелюя” – гэта габрэйскае слова, якое азначае хваліць Пана. Яно адлюстроўвае сутнасць гэтага перыяду, які характарызуецца радасцю і надзеяй. Езус уваскрос, і Ён запрашае нас у новае жыццё. Вялікдзень асвятляе жыццё асобных людзей і супольнасцяў, заклікаючы быць святлом для свету. Вялікдзень доўжыцца ад Пасхальнай вігіліі да свята Пяцідзесятніцы: доўгі перыяд – пяцьдзесят дзён. У гэтую пару мы ўсведамляем прыкметы новага жыцця вакол нас. Дні даўжэйшыя і ярчэйшыя, птушкі спяваюць, кветкі расцвітаюць. Новае жыццё, якое віруе паўсюль, нагадвае нам, што Бог – крыніца ўсяго жыцця і дабра. Вялікдзень – час новага пачатку.
Пасхальнае пасланне скіравана для ўсіх, незалежна ад жыццёвай сітуацыі. Ніколі не позна пачаць усё наноў. Добрая навіна заключаецца ў тым, што Езус з намі. Ён блізка, калі мы молімся і калі нам цяжка маліцца, калі мы шчаслівыя і калі нам баліць, у прыгажосці свету, які заўсёды абнаўляецца, і ў дабрыні і любові, якімі мы дзелімся з іншымі. Ідучы праз гэты новы перыяд, мы адчыняем дзверы і запрашаем уваскрослага Езуса ўвайсці да нас.
Трыёна Доэрці і Джэйн Мелет, «The Deep End: A Journey with the Gospels in the Year of Matthew