Шчаслівыя тыя, хто не бачыў і ўсё ж паверыў
Тамаш… дзякуй! За тое, што прыўнёс шчырасць у нашу веру. Ён не прыкідваўся лепшым, чым насамрэч. Ён пачаў з прагі доказаў, а скончыў радасцю веры. Ён святы заступнік пераходаў і крокаў у веры. Вера – гэта падарожжа. Ён святы веры ў наш час. У супольнасці ён знайшоў веру, але страціў яе, калі спрабаваў ісці ў самоце. Затым вярнуўся ў супольнасць веры і выправіўся ў шлях, які прывёў яго да мучаніцтва ў Індыі.
Ён знайшоў Хрыста таксама ў жаданні дакрануцца да Яго ран. Мы знаходзім Бога, калі ўваходзім у Яго раны ў ранах свету. У супольнасці вернікаў мы можам захаваць сваю веру. Нашая вера расце тут, у Касцёле. Тамаш шукаў веры, жадаючы дакрануцца да ран Езуса. Магчыма, у момант, калі Ён запрасіў зрабіць гэта, Тамаш выявіў, што ён не мае ў тым патрэбы. Ён знайшоў веру побач з параненым Хрыстом і адкрыў у сабе веру ў хвалу Хрыста.
Мы можам ісці тым жа шляхам. Тое, што было сказана Тамашу, сказана ўсім нам: ты верыш, бо бачыш Мяне. Шчаслівыя тыя, хто не бачыў, а ўсё ж паверыў.
Donal Neary SJ, Gospel Reflections for Sundays of Year A