Рэальнасць Уваскрасення

Нялёгка паверыць ва ўваскрасенне. Нездарма падчас амаль усіх з’яўленняў Езуса можна заўважыць нявер’е і сумневы, нават у людзей, якія добра ведалі Яго. Але ж гэтыя няўпэўненыя сведкі пойдуць абвяшчаць свету пра ўваскрасенне.

Магчыма, гэта і ёсць наймацнейшы доказ рэальнасці ўваскрасення. Вучні Езуса былі зраненыя ганебнай няўдачай, якой аказалася жыццёвая справа Езуса (і іх жыцця таксама). Яны разбегліся ва ўсе бакі. Неўзабаве пасля гэтага тыя ж людзі з неймаверным запалам абвясцяць, што іх герой – Збаўца. Яны перастануць хаваць Яго смерць на крыжы, а будуць вызнаваць яе з гонарам. Паміж тымі двума станамі яны, несумненна, перажылі нешта яшчэ больш шакуючае і драматычнае, чым катастрофа ўкрыжавання Езуса: Ягонае ўваскрасенне.

Nicolaas Sintobin SJ, Did Jesus Really Exist? and 51 Other Questions