Захаванне веры

У апошнія гады рэлігія навяла на сябе непрыемны ціск, але я непакоюся, што ў нашым грамадстве, якое становіцца ўсё больш секулярным, мы занадта лёгка адмаўляемся ад некаторых бачанняў і лепшых стандартаў хрысціянскай веры, асновы нашай цывілізацыі больш за 2000 гадоў .

Думаю, час нагадаць людзям, што глыбокая рэлігійная вера можа значна змяніць жыццё да лепшага, і што яна таксама можа падтрымаць асобных людзей і сем’і ў часы вялікіх пакут і выпрабаванняў. Не менш важна нагадаць сабе, што няправільнае выкарыстанне і прыніжэнне рэлігіі само па сабе можа прычыніць велізарны боль.

Спадзяюся, што, пераказваючы частку маёй уласнай гісторыі, са свежым разуменнем, атрыманым з доўгага вопыту жыцця і працы падчас узрушэнняў тут і ў іншых месцах, я змагу дапамагчы іншым людзям зразумець напружанне і рэаліі падзеленага грамадства праз вочы юнака, які стаў журналістам і распавядаў пра дзесяцігоддзі аднаго з самых страшных канфліктаў у найноўшай англа-ірландскай гісторыі.

Excerpted from Keeping the Faith by Alf McCreary (pp12-13)

Чытаць далей

Ідучы ў цёмныя, пустыя месцы

Кожны з нас часам адчувае цемру ў жыцці. Цемра напаўзае ў тыя месцы, дзе нашыя цені спатыкаюць нас. Для некаторых гэтыя цені – цені гневу, непрабачэння або слабога здароўя. Для іншых – разбураныя адносіны або фінансавыя цяжкасці могуць быць ценямі, якія тояцца ў змрочных пустых месцах.

Менавіта ў цёмным і пустым месцы мы можам убачыць рэчаіснасць таго, што нашы праблемы, хоць часам і здаюцца вялікімі па памеры або сіле, ніколі не з’яўляюцца поўнай гісторыяй. Для мяне запаволенне і аднаўленне дысцыпліны малітвы і разважанняў не вядзе ў прастору страху і разбурэння, але ў месца аздараўлення. Гэта месца сустрэчы з рэчаіснасцю, сустрэчы з Богам.

Excerpted from Emerging from the Mess by Brendan McManus SJ and Jim Deeds (p.21)

Чытаць далей

Перамененыя раны і служэнне

Праз вопыт прабачэння тым, хто зрабіў мне балюча, я спазнала, што раны часам застаюцца са мной, але ў змененым выглядзе, падобна Езусавым загоеным ранам. Але страхі ўжо не проста напамін пра мінулы боль. Перамененыя і загоеныя раны могуць стаць своеасаблівым ключом да спагадлівых адносін з іншымі, калі мы пагодзімся на гэта. У эсэ пра служэнне Рэйчэл Рэмен піша: «Калі мы служым, то не ўласнай моцай; мы служым сабою, ужываючы ўвесь свой досвед. Нашыя абмежаванні служаць, нашыя раны служаць, нават нашая цемра можа служыць. Мой боль – крыніца майго спачування; параненасць – ключ да эмпатыі». Раны Езуса не толькі даюць нам веру ва Уваскрасенне. Прыклад Хрыстовай гатоўнасці, з якой Ён дазваляе дакранацца да Сваіх ран, можа дапамагчы нам развіваць адносіны з іншымі і прыносіць ім аздараўленне.

Урывак з The Ignatian Guide to Forgiveness by Marina Berzins McCoy (pp. 90-91)

Чытаць далей

Шэдэўр стварэння

Навуковыя веды пра космас даходзяць да нас хутка і няспынна. На нашае пакаленне абрынуўся цэлы паток ведаў пра гісторыю і структуру стварэння, недасяжных папярэднікам. Гэтыя новыя веды дапамагаюць нам зразумець творчую працу Бога, адпаведна яе ўшанаваць і мацней любіць Стварыцеля. Стварэнне – гэта самапрэзентацыя Бога, і нам ёсць чаму навучыцца ў Яго. Пераймаючы Яго, мы зможам больш эфектыўна ўдзельнічаць у стварэнні і аднаўленні боскага шэдэўра.

Sacred Space The Companion by The Irish Jesuits (p.67)

Чытаць далей

Прыналежнасць

Менавіта дзякуючы свайму жыццёваму вопыту святы Ігнацый Лаёла вельмі выразна ўбачыў, што кожны хрысціянін удзельнічае ў бітве, якая вызначае яго жыццё: у барацьбе за пераадоленне спакусы замкнуцца ў сабе – каб любоў Айца магла пасяліцца ў нас. Вызваляючы месца для Пана, які ратуе нас ад самадастатковасці, мы адкрываемся на Сусвет і кожнае асобнае стварэнне. Мы становімся каналамі жыцця і любові Айца. Толькі тады і спасцігаем, што такое жыццё на самай справе: дар Айца, які неймаверна нас любіць і жадае, каб мы належалі Яму і адно аднаму. Папа Францішак

Урывак з прадмовы да кнігі Осціна Айвэры First Belong To God

Чытаць далей

Гнеў

Гнеў – эмоцыя няўстойлівая, запальчывая; можа хутка ўспыхнуць, лёгка авалодаць мысленнем і запанаваць над розумам і дзеяннем да такой ступені, што стаецца чымсьці жорсткім, пачварным і руйнуючым. Праблема ў тым, што эмоцыі захопліваюць і няправільна выкарыстоўваюць гнеў, тады як ён можа ўжывацца ў русле Божага плану.

Калі мэта гневу – выправіць крыўду, нам трэба абачліва і асцярожна паставіцца да яго належным чынам і накіраваць на праблему. Як вынік, многія людзі носяць у сабе велізарную колькасць прыхаванага гневу з-за рэальных ці ўяўных крыўдаў, або ў рэшце рэшт ускідваюцца на чалавека ці нейкую рэч, што замінае (я бачу чырвонае святло і працягваю, а ўсе вакол мяне адчуваюць гнеў).

Маліцца гневам сапраўды складана з-за шквалу эмоцый, якія яго суправаджаюць.

Урывак з Deeper Into The Mess: Praying Through Tough Times Брэндана МакМануса SJ і Джыма Дзідса (с.61)

Чытаць далей

Каштоўнасць унутранага свету

«Ёсць адно асабліва важнае паведамленне, якое дае Ігнацый: велізарная каштоўнасць унутранага свету. Я маю на ўвазе ўсё, што мае дачыненне да сферы сэрца, глыбокай інтэнцыянальнасці, рашэнняў, якія прымаюцца ўнутры».

Кардынал Карла Марыя Марціні SJ

…нутро з’яўляецца проціяддзем ад многіх падступных і разбуральных рэчаў, якія існуюць у сучасным грамадстве. Секулярызацыя культуры, шалёны рытм жыцця, ціск канкурэнцыі, спакуслівасць спажывецтва… гэтыя і іншыя ўплывы фармуюць наш лад жыцця. Нават якасць нашых самых каштоўных адносін часта падвяргаецца рызыцы. Нас цягне жыць павярхоўна, не задумваючыся, губляючы сувязь з глыбокім і больш сапраўдным “я”.

Урывак з Sacred Space The Companion By The Irish Jesuits (pp.14-15)

Чытаць далей

Разважанне і навучанне

Філосаф Сакрат казаў пра рэфлексіўнае жыццё. Гэта прынесла яму непрыемнасці. Прасцей плыць па плыні і не хвалявацца. Аднак без рэфлексіі мы не расцем. Ігнацый Лаёла прапануе рэфлексію як лад жыцця. Вучыцца на вопыце важна, але рэалізацыя на парктыцы была для Ігнацыя яшчэ больш важнай справай. Без рэфлексіі няма шляху наперад. Мы трапляем у каляіну. Мы трапляем у пастку жорсткага светапогляду як асабіста, так і супольна, што натхняе на прыняцце няправільных рашэнняў, якія негатыўна ўплываюць на нас саміх і на наш свет. Рана ці позна мы захрасаем на сваім шляху, не можам адаптавацца да зменаў. Ігнацый даў нам карысныя стратэгіі для ўпарадкаванай рэфлексіі, каб ахапіць усе сферы жыцця. Для Ігнацыя дэкартаўскі лозунг «Я думаю, значыць, існую» лепш было б перафразаваць: «Я вучуся, значыць, я існую».

Урывак з Reimagining Religion: A Jesuit Vision by Jim Maher SJ (p.12)

Чытаць далей

Пошук Бога ва ўсім

Карыстаючыся духоўнымі парадамі, якія дапамагаюць знаходзіць Бога ва ўсім, ты ўбачыш Бога, схаванага пад рознымі маскамі. Пошукі і знаходкі могуць працягвацца вечна. Тады жыццё становіцца захапляльнай прыгодай, якая нясе вялікую радасць. Хрысціянская вера ажывае, а Касцёл расце. У рэшце рэшт, мы створаны для Бога, таму, знаходзячы Бога, мы адчуваем вялікую глыбіню радасці, якая не знікае. І паколькі мы адкрываем або хаваем Бога адзін ад аднаго праз глыбіню нашай удзячнасці Богу, кожнае адшуканне Яго можа дапамагчы іншым узрастаць.

Урывак з Finding God in All Things Brian Grogan SJ (p.10)

Чытаць далей

Давер да Бога

Ігнацый крочыў за Духам, не ігнаруючы Яго; праз далікатнае кіраўніцтва да невядомага перад ім паступова адкрываўся шлях, па якім ён мудра ішоў, не маючы яснага разумення, сэрцам засяроджаным толькі на Хрысце.

Адзін з самых яркіх пладоў гэтага шляху – давер. Людзям, якія вераць у дзейнага, любячага Бога, няма чаго баяцца. Яны жадаюць проста свядома аддаць сваё жыццё і даверыць яго Богу, не ў апошнюю чаргу таму, што вераць: гэты вялікі Бог ведае лепш, чым абмежаванае чалавецтва, якім шляхам варта ісці.

Урывак з Living with Ignatius: On the Compass of Joy Nikolaas Sintobin SJ (pp.28-29)

Чытаць далей