Апостальства малітвы
Кожны месяц Папа давярае малітоўную інтэнцыю сваёй Сусветнай малітоўнай сеткі, Апостальству малітвы. Гэтыя інтэнцыі, якія выказваюць занепакоенасць Папы чалавецтвам і місіяй Касцёла, прадстаўлены разам з ранішняй і вячэрняй малітвай. Запрашаем далучыцца да многіх вернікаў па ўсім свеце і маліцца разам з Папам.
Інтэнцыя Святога Айца на жнівень 2026
Аб евангелізацыі ў гарадах. Молімся, каб у вялікіх гарадах, дзе жыццё часта адзначаецца ананімнасцю і адзінотай, мы знайшлі новыя спосабы абвяшчэння Евангелля, адкрываючы творчыя шляхі для стварэння супольнасці.
Ранішняя малітва
Пане, Ты са мной, калі я толькі расплюшчваю вочы. Ты побач, дзе б я ні быў, заўсёды. Дзякую Табе за суцяшэнне, што я ніколі не бываю па праўдзе адзін, нават калі адчуваю сябе зусім самотным. Вядзі мяне праз сённяшні дзень і дай магчымасць з дабрынёй і любоўю вітаць кожнага сустрэчнага. Вядзі мяне да патрабуючых і дай мудрасць, спачуванне і гатоўнасць дапамагчы, наколькі буду магчы. Няхай Твая любоў ззяе праз мяне.
Вячэрняя малітва
Перад сном малюся, каб мой розум, цела і дух адпачылі і аднавіліся, і каб заўтра я прачнуўся ў святле новай раніцы адроджаным і падмацаваным. Напоўні мяне энергіяй, надзеяй і мэтай, каб дапамагаць ствараць новыя шляхі сувязі, дабрыні і супольнасці там, дзе Ты паклікаў мяне жыць і служыць.