Інтэнцыя Папы на чэрвень 2026

Молімся, каб спорт быў інструментам міру, сустрэчы і дыялогу паміж культурамі і нацыямі і каб ён спрыяў развіццю такіх каштоўнасцяў, як павага, салідарнасць і асобасны рост.

Ранішняя малітва

Дзякую Табе, Пане, за гэты дзень. Прашу Цябе пакіраваць маімі шляхамі сёння, маімі думкамі, словамі і ўчынкамі. Будзь са мной скрозь увесь дзень і дапамажы прыняць усё, што ў ім здарыцца. Самае галоўнае, дапамажы мне разважаць і жыць так, каб Ты быў праслаўлены і ўшанаваны. У імя Езуса Хрыста. Амэн.

Вячэрняя малітва

Божа, які стварыў ноч і дзень, дай мне ласку памятаць, што незалежна ад таго, наколькі цяжкім быў сённяшні дзень ці наколькі я баюся таго, што прынясе дзень заўтрашні, Ты заўсёды будзеш асвятляць маё жыццё. Няхай мае вочы будуць адкрытымі на безліч дароў, якімі Ты мяне благаслаўляеш. Амэн.