Інтэнцыі Святога Айца на красавік 2026
Молімся за святароў, якія перажываюць крызісныя моманты ў сваім пакліканні, каб яны маглі знайсці неабходнае духоўнае суправаджэнне і каб супольнасці падтрымлівалі іх у духу разумення і малітвы.
Ранішняя малітва
Божа, дзякую Табе за гэты новы дзень.
Дапамажы заўважыць і адчуць Тваю прысутнасць у прыгажосці стварэння і ў кожным чалавеку.
Благаславі нас у радасцях і цяжкасцях.
Дапамажы мне жыць у згодзе з Тваёй воляй.
Амэн.
«Пане, на парозе дня дай мне ўпэўненасць і давер да Тваёй блізкасці, да Тваёй прысутнасці ва ўсім, што я раблю, і дапамажы адлюстроўваць Тваю любоў да ўсіх, хто вакол мяне».
Вячэрняя малітва
Прашу Цябе, Пане, аб Тваёй прысутнасці.
Прыйдзі і напоўні мяне сваім духам, і вызвалі ад трывожных думак і страхаў. Аднаві мяне, пакуль я сплю.
Дапамажы шукаць Цябе і ісці за Табой ва ўсе дні жыцця майго.
Абарані мяне і маіх блізкіх ад бяды і дапамажы нам пазнаць і любіць Цябе.
Прашу аб гэтым усім у імя Езуса Хрыста. Амэн.