Абдымі пустыню

Ёсць дзэнская прымаўка: «Адпусці ці будзеш цягнуты», і ніхто не хоча, каб яго цягалі. Вялікі пост запрашае нас прыняць гэты час пустыні. Калі мы посцімся ад рэчаў, якія для нас не з’яўляюцца жыццёва важнымі, мы таксама актыўна вызваляем прастору для таго, каб Бог зноў удыхнуў жыццё і любоў у нашы сэрцы. Мы робім гэта з даверам, што Бог, які любіць нас, хоча, каб мы выбралі жыццё і ліквідавалі перашкоды, якія стаяць на шляху. Гэта «добрая навіна», сапраўдная метанойя (змена мыслення). Божае Валадарства здзяйсняецца ў нас і вакол нас, яшчэ не завершанае, але з кожнай вандроўкай у пустыню мы набліжаемся да гэтай рэальнасці. Няхай гэты час Вялікага посту стане перыядам ласкі.

Трыёна Доэрці і Джэйн Мелет, The Deep End: A Journey with the Sunday Gospels in the Year of Mark