Адшуканне шчасця праз духоўнасць

Людзі прагнуць шчасця. Часам мы шукаем яго не ў тых месцах, і таму адчуваем сябе больш няшчаснымі, чым у пачатку пошукаў. Часам менавіта гэты неабдуманы выбар спараджае яшчэ глыбейшую асабістую і супольную няшчаснасць. Гэтае рэчыва на адпачынку мне не пашкодзіць. Гэта проста трохі задавальнення. Усё добра, я спакойна сяду за руль. Чалавечы вопыт пацвярджае, што найбольшае шчасце нам прыносіць спачуванне і шчодрасць, якія мы выяўляем у розных звычайных жыццёвых абставінах, праз усе тыя «маленькія, безыменныя, забытыя ўчынкі / Дабрыні і любові» (William Wordsworth, ‘Tintern Abbey’), якія звычайна запаўняюць большую частку нашага дня. Уважлівасць да іншых спрыяе задавальненню і спакою, што, у сваю чаргу, умацоўвае нас, каб мы цешыліся радаснымі хвлінамі і давалі рады са смутнымі. Безадказныя стымулы часам выдаюць сябе за шчасце. Аднак яны звычайна павярхоўныя і мімалётныя, пакідаюць паслясмак пусткі. Шчасце — гэта спакой і задавальненне, якія дапамагаюць нам адказна трымацца добрага курсу. Павярхоўныя пачуцці ўздыму хутка праходзяць. Развіццё здаровай духоўнасці дапаможа нам знайсці трывалы спакой, бо шлях да спакою ляжыць праз рэфлексіўнае жыццё і навучанне на ўласным досведзе таму, што значыць быць сапраўдным чалавекам. Калі няма навыку хаця б мінімальнай рэфлексіі, мы жывём павярхоўна і не дасягаем глыбіні.

Jim Maher SJ, Reimagining Religion: A Jesuit Vision