Асвоіцца ў свеце Бібліі

І ў смутку, і ў сумневах мы можам з даверам звярнуцца да Бібліі. Адкрыўшы яе і ўчытаўшыся ў пэўныя вершы, мы фактычна ствараем сваю асабістую мапу пакояў, дзе адчуваем сябе як дома з Богам і з сабой. Гэтыя пакоі становяцца нашым домам. Мы можам наведваць іх, пачынаючы дзень, або ціха адпачываць у іх вечарам. Гэтыя вершы становяцца месцамі, дзе мы ўкараняемся і расцём, як пладаноснае дрэва з першага псальма, «лісце якога не вяне».

Пісанні нагадваюць нам, што мы ніколі не прыходзім дадому ў самоце! Божае слова — гэта запрашэнне да размовы, вербальнай ці бязмоўнай. Часта гэтая размова прывядзе ў кампанію людзей з біблійных гісторый.

Асвойванне ў Божым слове дазваляе быць у адзіноце, калі гэта нам патрэбна. Але таксама дае цікавую кампанію людзей, якія могуць суцешыць нас у смутку і патурбаваць нас, калі нам занадта камфортна.

Alan Hilliard, The Sacred Heart Messenger