Бог заўсёды ёсць
Я памятаю, як падчас каранціна з-за COVID-19 я наведваў пажылую жанчыну, якая жыла адна. Яна падключалася да трансляцыі святой Імшы праз ноўтбук унучкі. Па баках манітора яна запальвала дзве свечкі, а ў вазе ставіла некалькі кветак, каб ушанаваць прысутнасць Пана ў сваім доме і сэрцы, як сама казала. Яе глыбокая вера мяне надзвычай кранула.
Гэты ўспамін прыгадаў мне цяпер, што прысутнасць Пана знаходзіцца ў цэнтры ўсіх нашых слоў, малітвы і сведчання. Яго прысутнасць захоўваецца за заслонай нашых трывог, змаганняў і падазрэнняў. Пан проста і глыбока прысутнічае тут, для нас і з намі, як і абяцаў – да канца часоў. Нічога каштоўнага не адбываецца ў Касцёле, калі не пачынаецца з таго, што мы бачым Пана сярод нас – бачым Яго церпячым, бачым, як Ён перамяняе ўсе нашыя чалавечыя дылемы.
Пан кажа нам:
“Калі вы не ведаеце, чаму гэта важна,
Шукайце таго, хто гэта робіць,
дзіця, жабрака, забытага ўсімі чалавека.
Вучыцеся ў іх.
Будзеце вучыцца ў Мяне.
Знойдзеце жыццёвую місію.
Знойдзеце спакой для душы.
Сядайце і ешце”.
John Cullen, The Sacred Heart Messenger, September 2023