Бог з намі
Мы павінны трымаць вочы і вушы адкрытымі ў літургіі і ў чытанні Бібліі, каб не прамінуць шматлікія спасылкі на тое, што Бог «з» намі і з іншымі Яго выбранымі слугамі, і каб ацаніць іх поўнае тэалагічнае значэнне. Гэта мае падштурхнуць нас ацаніць глыбіню і ўсе наступствы відавочна простага універсальнага прывітання, з якім мы, хрысціяне, настолькі знаёмыя, што яно пастаянна вымыкаецца з нашай увагі: «Пан з вамі». Чуючы ад святара падчас Імшы гэтыя словы, мы павінны ўнутрана спыняцца, каб усвядоміць: гэта не толькі благаслаўленне, але і выклік. Заўсёды. Як мы бачым у Бібліі, гэтае сцвярджэнне (што Пан з намі) падразумявае папярэдняе канкрэтнае даручэнне, якое мы асабіста атрымалі ад Бога. Яно мае нагадваць нам, што Бог абяцае быць заўсёды «з намі», як абяцаў уваскрослы Езус сваім вучням (Мц 28, 20), незалежна ад – і нават якраз з-за – нашых недахопаў, каб Бог мог здзейсніць праз нас тое, аб чым просіць нас у гэты момант жыцця. Вось у чым справа.
Excerpted from Sacred Space: The Companion by The Irish Jesuits (p.68)