Бог працуе на Зямлі

Мы — частка бязмернай тканіны Сусвету, пагружаныя ў яго глыбокую таямніцу. Ягоны танец ужо пачаўся: ён заўсёды ў працэсе. Кожны з нас мае ў ім сваю ролю. Езус і Айцец Нябесны працуюць (Ян 4:34) дзеля дабра ўсяго стварэння, і мы можам наладзіцца на іх “хвалю” і рабіць тое ж самае. Томас Мертан кажа, што кожны момант і кожная падзея ў жыцці кожнага чалавека засявае ў яго сэрцы зерне духоўнай жыццёвай сілы. Гэта боскае дзеянне на Зямлі: гэта ласка, а ласка — паўсюль. Усё святое, і мы таксама. Мы не павінны дэсакралізаваць наш агульны дом. Мы належым да вялікай гісторыі Стварэння, да цэлага, якое бясконца большае за нас саміх. Мы пакліканы ўжо цяпер дзяліць з усім стварэннем “свабоду дзяцей Божых” (Рым 8:21).
Давайце ж абуем чаравікі і вывучым крокі касмічнага танца!

Brian Grogan SJ, Creation Walk: The Amazing Story of a Small Blue Planet