Бог суправаджае нас у часы страху

У чужым горадзе мне сказалі трымацца за кагосьці мясцовага, калі буду пераходзіць дарогу – з ім я буду ў бяспецы. Па праўдзе, я быў моцна напалоханы ў горадзе, перапоўненым транспартам. Страх на гэты раз быў пераможаны з дапамогай іншага чалавека, таго, хто дапамог мне перайсці вуліцу.
Многія з нашых страхаў знікаюць, калі мы дзелімся з кімсьці; не адразу сыходзяць, але штосьці змяняецца. Мы можам дапамагаць адзін аднаму, таму што мы ўсе часам баімся, як людзі баяліся (і ўсё яшчэ баяцца) COVID. Падчас цяжкай страты мы баімся адзіноты. Тое самае і ў старасці. Ва ўсіх нас ёсць такія страхі, і мы можам прынесці іх у размову з Богам. У Старым Запавеце мы чытаем пра Ёва. Нават, калі ён баяўся, што губляе свайго Бога, але быў шчыры перад Ім і мог жыць са сваім страхам. Езус баяўся ў Гетсіманскім садзе, але пазней, з даверам да свайго Айца, не баючыся пайшоў на смерць.
Няхай Бог адорыць нас радасцю ісці з Ім цераз моманты страху і жыць з даверам і непахіснай надзеяй. У Евангеллі Езус кажа: «Не бойцеся. Я іду перад вамі заўсёды. Ідзіце за мной». Наша малітва можа быць такой: «Пане, дапамажы мне паверыць, што не можа здарыцца нічога, з чым мы з Табой разам не зможам сустрэцца і пераадолець».

Урывак з The Sacred Heart Messenger ліпень 2023 г