Божае абяцанне – быць заўсёды з намі

Трэба імкнуцца мець вочы і вушы адкрытымі на літургіі і падчас чытання Бібліі, заўважаць шматлікія згадкі пра тое, што Бог ёсць «з» намі і іншымі сваімі абранымі слугамі, каб мы маглі ацаніць поўнае тэалагічнае значэнне Божага слова. Уважлівасць заахвочвае нас шанаваць глыбіню і ўсе наступствы знешне простага ўніверсальнага закліку, да якога мы, хрысціяне, настолькі прызвычаіліся, што яно ўжо не кранае нас: «Пан з вамі». Чуючы яго ад святара на Імшы, варта кожны раз спыняць сябе: гэта не толькі благаслаўленне, але і выклік. Біблія прадстаўляе яго як асаблівае Божае даручэнне, якое кожны асабіста атрымаў. Бог абяцае заўсёды быць «з» намі, як уваскрослы Езус абяцаў сваім вучням (Мц 28, 20) – незалежна ад нашых недахопаў і нават дзякуючы ім, – каб Бог мог здзейсніць праз нас тое, аб чым Ён просіць у канкрэтны момант жыцця. Вось у чым сутнасць гэтага закліку.

Jack Mahoney SJ, Glimpses of the Gospels