Больш блізкія адносіны з Богам
Разважанне над жыццёвым шляхам заклікае нас ацаніць дары, а таксама сферы барацьбы, каб мы маглі расці ў адкрытасці на волю Пана і на Яго шлях. Падчас знаходжання ў пустыні выбраны народ паглыбіў адносіны з Богам, Майсеем і адно з адным. Часам гэтыя змены былі пазітыўнымі, але ў іншых выпадках гэта было не так. Запаведзі вучылі іх пра Бога любові, які паклікаў іх да сапраўдных адносін з Ім і між сабой. Яны нагадалі ім, што Бог блізкі да іх, клапоціцца пра іх і застаецца верным. Іх вобраз Бога зведаў змены, як і іх адносіны. Запавет ператварыў іх у народ, асаблівым чынам звязаны з Панам. Закон любові павінен быў кіраваць іх адносінамі. Нягледзячы на тое, што часам так і было, у іншых выпадках яны ішлі сваім шляхам, нават ствараючы ідалаў і пакланяючыся ім. Эгаістычныя інтарэсы часам бралі верх, і большае бачанне гублялася. Падобным чынам мы створаны па вобразу Божаму з патэнцыялам росту. Як людзі Новага Запавету, мы атрымалі асаблівую годнасць і запрошаны да больш блізкіх адносін з Богам. Наш вобраз Бога і самога сябе можа змяніцца. Узрастаючы ў самапазнанні, мы пашыраем сваю свабоду, каб адказаць Пану ўсім сваім жыццём паводле запаведзі любові. Аднак мы таксама можам пайсці сваім шляхам, знайшоўшы ідалаў і пакланяючыся ім. Выбар, які мы робім, мае наступствы для нашых адносін з Панам і людзьмі. Разважаючы над сваім досведам і робячы высновы, мы адкрываем шлях да пераменаў і больш вернага жыцця ў праўдзе, якую адкрывае нам Пан.
Урывак з “See God Act: The Ministry of Spiritual Direction” Michael Drennan SJ