Будзьце як святы Францішак Асізскі
Успамін святога Францішка Асізскага адзначаецца 4 кастрычніка. Гэты ж дзень азначае заканчэння часу малітвы за стварэнне, які распачаўся 1 верасня, і запрашае нас ушанаваць святога заступніка экалогіі. Святы Францішак быў містыкам, які, «верны Святому Пісанню, прапануе нам прызнаць прыроду цудоўнай кнігай, праз якую да нас прамаўляе Бог і пераказвае нам штосьці са сваёй прыгажосці і дабрыні» (Laudato Si, 12).
Усведамляючы, наколькі глыбока ўсё ўзаемазвязана, святы Францішак добра разумеў тое, што мы сёння называем інтэгральнай экалогіяй. Гэтак жа, як Езус праводзіў шмат часу на прыродзе, назіраючы за вераб’ямі (Лк 12:6) і драбнюткімі зернейкамі (Лк 17:5), так і святы Францішак жыў у поўнай гармоніі са стварэннем. Ён паказаў нам, што клопат пра стварэнне неаддзельны ад клопату чалавека пра чалавека, ад справядлівасці для бедных і ад нашага ўнутранага спакою. Назіраючы, як усё звязана, і жывучы гэтым бачаннем з радасцю і адкрытым сэрцам, святы Францішак быў — і ёсць — моцна любімы. Ён вядзе нас да істоты таго, што значыць быць чалавекам, і запрашае да глыбокага ўнутранага навяртання: «як закаханы чалавек, Францішак кожны раз, калі глядзеў на сонца, месяц ці найменшых жывёлаў, складаў спеў, уключаючы ў сваё праслаўленне ўсё стварэнне» (Laudato Si’, 11).
Мы пакліканы ўсвядоміць гэта, каб аднавіць разбураныя адносіны з прыродным светам і адзін з адным. Мы пакліканы адвярнуцца ад разбурэння і, адчуваючы цесную сувязь з усім існуючым, больш клапаціцца пра наш агульны дом.
Трыёна Доэрці і Джэйн Мелет, «Пасланнік Святога Сэрца» , кастрычнік 2021 г.