Бязмежна любімы

Добры Пастыр запрашае трохі адпачыць сярод мурожных лугоў і бруістых ручаёў. Ён хоча, каб мы разняволіліся ў Яго прысутнасці, падсілкаваліся, умацавалі і аднавілі сілы. У гэтым месцы мы можам ператварыцца са сціснутага кулака адмовы, расчаравання і мітусні ў адкрытую руку прыняцця, палёгкі і спакою. Пасля адпачынку мы зможам падысці бліжэй да Яго, каб стаць больш свабоднымі, упэўненымі і лепш арыентавацца ў розных заблытаных сцежках жыцця. Можна шмат чаму навучыцца ў сучаснай і кантэмплятыўнай мудрасці, каб жыць паўней, і ў рэшце рэшт, здолець радавацца, што мы бязмежна любімыя.

Занадта многія з нас вучаць сябе “любіць” пакуты і трывогу: мы кажам, што так уладжаны свет і праца. Усяго пяць хвілін цішыні здаюцца бессэнсоўнымі. Але мы звязваемся з “ўнутраным настаўнікам”, калі знаходзім час, каб суцішыцца цягам дня, злучыцца з глыбокім спакоем і раўнавагай. Да гэтага можна “падключыцца”, калі мы жывём у моманце: размаўляем з людзьмі, працуем над задачамі, шпацыруем, нават бегаем.
Gavin T. Murphy, Bursting Out in Praise: Spirituality & Mental Health