Важнасць слова “Так”
Дабро часта нараджаецца з такога падыходу да жыцця, які можна акрэсліць словам “Так” або “Магу-зрабіць”. Мы пакліканы ўзрастаць у мудрасці, у тым ліку навучыцца адрозніваць, калі трэба сказаць «так», а калі «не».
У нашай хрысціянскай традыцыі мы сузіраем і ўзвялічваем «Так» Марыі. Яна сказала «Так» Богу, і яе адзінае пытанне было: «Як гэта станецца?» Ніякіх папярэдніх умоў, ніякага неспакою, ніякага гандлю, ніякага патурання сабе. Яна казала жыццю “Так”, і што гэта было за жыццё!
Emerging from the Mess by Brendan McManus SJ and Jim Deeds (p. 64)