«Водар» Евангелля
У кастрычніку нас заклікаюць праверыць, як мы можам быць вучнямі-місіянерамі, якія нясуць пасланне веры, надзеі і любові. Іншымі словамі, што значыць для нашага жыцця мець «водар Евангелля»? Евангелле прапануе план для ўсіх тых, хто лічыць сябе вучнямі Хрыста. Ці ёсць у нас «смак» да Бога, здольнасць адчуваць Божую прысутнасць у свеце і Божую дабрыню ў кожным сустрэчным? Любіць так, як любіў Езус, адчуваць «смак Евангелля» азначае бачыць усіх вачыма любячага Бога і ставіцца да іх, як Езус, вітаючы шчыра і шчодра. Асабліва заўважым, што Езус заўсёды на баку маргіналізаваных, тых, каго грамадства хоча асудзіць.
Урывак з The Sacred Heart Messenger , кастрычнік 2021 г., Джэйн Мелет і Трыёна Доэрці