Выхад у “пустыню”

Вялікі пост — гэта час, каб адказаць на той голад, які ляжыць у аснове нашага быцця, голад больш глыбокай сувязі са Стварыцелем, голад свежасці ў жыцці, голад таго, чаго мы сапраўды прагнем. Ці ёсць лепшае месца, каб разабрацца з усім гэтым, чым «пустыня»? Час ад часу мы апынаемся ў пустынных месцах. Часам гэта непрыемны вопыт, а часам нашае прагненне адысці ад штодзённасці і вызваліць месца для разважанняў кіруецца Духам, і мы там не застаёмся ў адзіноце.

Tríona Doherty and Jane Mellett, The Deep End: A Journey with the Sunday Gospels in the Year of Mark