Вялікі пост: час слухаць

Звеставанне вяртае нас да вытокаў Вялікага посту – да абвяшчэння Уцелаўлення Божага і да Марыі, якая кажа «так» удзелу ў ім. Гэта паведамленне з нябёсаў: неўзабаве на зямлі народзіцца Сын Божы. Цяпер пачынаецца таямніца, якая цягам Вялікіга посту дойдзе да завяршэння.

Уцелаўленне поўнае людзей: Марыя, Юзаф і Альжбета і двое немаўлят ва ўлонні маці. Мы ўсе так пачыналі. Сын Божы не прыйшоў бы на зямлю без чалавечага паходжання. У Яго была маці, як і ва ўсіх нас. Мы прыгадваем свае пачаткі.

Можна сказаць, у Вялікім посце ідзецца больш пра людзей, чым пра абрады. Варта прысвяціць час радаснаму перажыванню сямейнага жыцця, намагаючыся штосьці даць сям’і і супольнасці закмест таго, каб меркаваць нешта атрымаць. Можна чымсьці падзяліцца з тымі, хто ў патрэбе. Ахвяраваць свой час і асабістыя таленты. Вялікі пост запрашае ўслухацца ў Божае слова і іншага чалавека.

Донал Ніры SJ, The Sacred Heart Messenger, красавік 2023 г