Давер да Бога

Трывога з’яўляецца прычынай многіх глабальных праблем; яна таксама бывае папераджальным знакам таго, што ў дадзены момант Бог не на першым месцы для мяне.
Дзень турботаў можа больш знясіліць, чым дзень напружанай працы. Нішто не марнуе больш энергіі, чым заклапочанасць. Гэта пустая трата часу, што не прыносіць карысці. Неспакой можа пашкодзіць здароўю, павысіць крывяны ціск, выклікаць дэпрэсію, узняць узровень стрэсу і выклікаць бяссонне. Трывога сапраўды можа стаць павольным забойцам.
Няма таблетак, якія б пазбавілі цябе ад яе; ні семінар, ні кніга, ні кампакт-дыск не перашкодзяць хвалявацца. Адказ – аддаць Богу кантроль над сваім жыццём. Давярай Яму. Заўтрашні дзень пакінь Богу. Не пераходзь праз масты, пакуль не дойдзеш да іх. Не адкрывай парасон, пакуль не пачнецца дождж.
Перадай Богу ўсё: сябе, свае праблемы, планы і здароўе – усё. Даверся і аддайся Яму. Твая будучыня ў Божых руках, і ў Божых руках надзейна. Абапрыся на Яго, і ўсё будзе добра. Прасцей сказаць, чым зрабіць. Можа спатрэбіцца час. Але гэта працуе.

Terence Harrington OFMCap,
The Sacred Heart Messenger, December 2023