Дасягаючы церпячых
Калісьці я быў шчаслівым уладальнікам мапеда, майго эканамічнага транспарту для працы ў дублінскай бальніцы. Адным цудоўным днём я, як звычайна, паехаз на працу. Потым нябёсы расчыніліся, і на сухі асфальт абрынулася залева — падступная камбінацыя. Калі я ўехаў на галоўную кальцавую развязку, байк занесла, і мяне выкінула з дарогі. Пакуль я ляжаў ніцма на зямлі і не мог рухацца, пад’ехала машына. З яе выйшлі два лекары, агледзелі мяне і выклікалі хуткую дапамогу. Было няёмка прыехаць у аддзяленне неадкладнай дапамогі на маім працоўным месцы і расказваць пра тое, што здарылася. Аднак да мяне ставіліся з найвышэйшай ветлівасцю і клопатам, і я быў сведкам таго, як такое ж спачуванне выяўлялася да ўсіх вакол мяне. На шчасце, я не атрымаў сур’ёзных траўмаў і быў выпісаны пазней у той жа дзень, удзячны за тое, што застаўся жывы.
Праз некалькі гадоў я прыехаў на месца аварыі ў Лондане. Малады дастаўшчык піцы ляжаў ля свайго матацыкла. Ён не размаўляў па-англійску і відавочна пакутваў ад болю. Я спрабаваў суцешыць яго, пакуль мы чакалі хуткую дапамогу. Калі фельчары парэкамендавалі шпіталізацыю, ён устаў і, хістаючыся, пайшоў, пакінуўшы свой матацыкл на ўзбочыне дарогі. Я падазраваў, што ён, магчыма, быў нелегальным работнікам і баяўся страціць працу або быць дэпартаваным. Маё сэрца балела за яго.
Мы сустракаем шмат знясіленых людзей, зламаных цяжкімі перажываннямі. Некаторыя церпяць вялікі фізічны боль, а жыццё іншых пазбаўлена радасці праз цемру смутку і гора страты. Эканамічныя цяжкасці і палітычныя хваляванні разбураюць супакой ва ўсім свеце. Мы ўкладаем свае рукі ў праслаўленыя рукі Езуса, каб, умацаваныя Яго ласкай, мы маглі працягнуць руку сяброўства ўсім церпячым.
Sr Siobhan O’Keeffe, The Sacred Heart Messenger, January 2023