Даць прытулак
Дыскусія пра бежанцаў, якія сталі ахвярамі незаконнага гандлю людзьмі, пра тое, ці заслугоўваюць яны якіх-небудзь рэсурсаў, ці маюць яны права на іх атрыманне, дамінуе ў дэбатах і можа прывесці да прадузятых і агрэсіўных каментарыяў, якія выкарыстоўваюць рознагалоссі паміж людзьмі і распальваюць страх і нянавісць. Менавіта тут квітнеюць папулізм і экстрэмізм.
Гісторыя пра добрага самараніна ставіць нам пытанні: хто мы, дзе наша месца ў гэтай гісторыі, і пакідае ў нас трывожнае пачуццё, што мы можам быць любым з персанажаў або ўсімі імі. Мы — людзі, якія знаходзяць лёгкія, а часам і рэлігійныя, апраўданні таму, каб не рабіць таго, што маем рабіць. Мы — людзі, якія засталіся бездапаможнымі на ўзбочыне дарогі свеце насілля і бяссэнсу. Мы — людзі, якія спазналі да сябе пагарду, як самаранін, але можам паслужыць незнаёмцу спачуваннем, сяброўствам і гасціннасцю.
Нам дадзена магчымасць быць нечаканымі незнаёмцамі, гасціннымі адзін для аднаго! А значыць, і мы дасведчым нечаканую гасціннасць ад дзіўных незнаёмцаў, якія жывуць па суседству.
Даванне прытулку было неад’емным служэннем Касцёла. Трэба яго адрадзіць. Ніхто не мае адчуваць сябе выключаным з Касцёла. Даць прытулак — вернае сведчанне паслання і місіі Касцёла. Даць прытулак — сінадальны спосаб быць вернымі, поўнымі надзеі і любові. Гэта значыць зрабіць сябе ўразлівымі перад тымі, каго мы не разумеем і, верагодна, не любім, і нават можам лічыць правакацыйнымі або пагрозлівымі.
Джон Кален, Пасланец Святога Сэрца , ліпень 2023 г.