Добры час для малітвы
Які час лепшы для малітвы? З Евангелля мы ведаем, што Езус маліўся раніцай і ўвечары. Ён падняўся да світання, каб памаліцца (Мк 1,35). Перш чым выбраць апосталаў, ён правёў усю ноч у малітве (Лк 6, 12). Але акрамя малітвы на пачатку дня і на працягу ночы, Езус быў у еднасці з Айцом на працягу ўсяго дня. Іншымі словамі, хаця Ён выбіраў пэўныя моманты для фармальнай малітвы, насамрэч Яго малітва была бесперапыннай. Ён увесь час меў свядомасць прысутнасці Айца. Ён быў цалкам у гармоніі з Айцом; настолькі, што Айцец заўсёды гаварыў праз Яго. Езус сказаў гэта так: «Бо Я казаў не ад сябе, але Айцец, які паслаў Мяне, Ён даў Мне запаведзь, што казаць і што гаварыць» (Ян 12:49).
Было б цудоўна, калі б вы паставілі сваёй канчатковай мэтай наследаваць Езуса і «няспынна маліцца» (1 Тэс 5:17). Вы можаце пачаць з пераймання Ягонага рытму і абавязкова маліцца раніцай і ўвечары.
Урывак з The Mindful Our Father Thomas Casey SJ