Дрэнныя часы не з’яўляюцца доказам таго, што Бог карае мяне
У часы Езуса было шырока распаўсюджана меркаванне, што любыя людскія няшчасці з’яўляюцца пакараннем за грэх. Чым больш чалавек спазнаў ліха, тым большым павінен быў быць ягоны грэх! Езус абверг гэтую спрошчаную думку. Ён зрабіў акцэнт на пакаянні ў сэнсе вяртання да Бога і да бліжняга. Як заўсёды, Езус кажа нам не толькі глядзець на знешняе, але таксама глядзець унутр; Яго хвалюе тое, што адбываецца ў нашых галовах і сэрцах. Ён хоча, каб мы спыталі сябе, як Бог робіць нас уражлівымі да спачування, заахвочвае нас шкадаваць аб учыненым зле і вядзе да жыцця.
Урывак з Sacred Space: A Little Book of Encouragement пад рэдакцыяй Vinita Hampton Wright (p. 136)