Еднасць з прыродай
У гэты час года я заўважаю, што аддаляюся ад напружанага рытму свету, каб знайсці ціхі час для разважанняў. Прырода з’яўляецца неад’емнай часткай майго штодзённага духоўнага жыцця. У сакральнай прасторы свету прыроды я напаўняюся глыбокім адчуваннем таго, што значыць быць часткай сеткі жыцця: належаць да большай касмічнай свядомасці.
Асабіста для мяне блізкай сувяззю з Богам у прыродзе з’яўляецца дзеянне Святога Духа.
Я даўно адчуваю моцную сувязь з усімі жывымі істотамі на планеце. Я імкнуся ставіцца больш беражліва да навакольнага асяроддзя, адказваючы на заклік Laudato Si’ да экалагічнага навяртання.
Падыход да духоўнасці, заснаваны на прыродзе, мог бы вырашыць праблему пачуцця адчужэння і адлучанасці ад Касцёла, нашай сусветнай супольнасці і нават нашай ролі ў цяперашнім глабальным крызісе змены клімату. Маючы намер аднавіць гэтую сувязь, каб пераадолець сучасныя сацыяльна-экалагічныя крызісы, якія пагражаюць нашаму выжыванню як віду на планеце, мы таксама паглыбляем нашу веру. Як мудра заўважыў Томас Бэры, “лёс людзей нельга аддзяліць ад лёсу зямлі”.
Урывак з The Sacred Heart Messenger , снежань 2021 г