Езус шануе лепту ўдавы

Ёсць шмат прыкладаў таго, як Езус, сутыкаючыся з недасканаласцямі атачэння, выяўляў міласэрнасць і спачуванне, прагнучы, каб чалавек вучыўся на сваіх памылках і станавіўся лепшым. Іншымі, больш сучаснымі словамі, Ён патураў ім і глядзеў зычліва.

Магчыма, нам варта было б выкарыстоўваць падобны падыход да сябе і бліжніх? Калі нас падтрымліваюць і ставяцца добразычліва (не адкідаюць, не асуджаюць), мы, хутчэй за ўсё, адчуем сябе дастаткова моцнымі, каб засяродзіцца на тым, каб стаць лепшымі. І гэтае намаганне выкласціся напоўніцу, зрабіць усё магчымае, хоць бы нават непрыкметнае знешняму воку, – вось што падабаецца Богу. Мы назіраем гэта ў Евангеллі паводле Марка, дзе Езус прызнае і сапраўды шануе “лепту ўдавы”, невялікую суму, але ў той жа час – усё, што мела.

Няма ідэальнага дня. Няма ідэальнага чалавека. Памылкі і няўдачы – частка шляху. Мы расцём і вучымся значна больш эфектыўна, калі нам патураюць і глядзяць зычліва, чым калі асуджаюць і адварочваюцца.

Brendan McManus SJ and Jim Deeds «Emerging from the Mess».