Захоўваць сувязь

Для разважання і малітвы на гэтым тыдні:

Мы не нараджаемся з навыкам малітвы. Мы вучымся маліцца. На шчасце, не трэба прыдумляць усё самастойна. Хрысціяне моляцца ўжо дзве тысячы гадоў. Ведаў назапашана шмат. Калі ты шукаеш спосабы, якія дапамогуць маліцца, варта натхніцца досведам іншых.

Колькі людзей, столькі ж розных спосабаў малітвы. Некаторыя аддаюць перавагу маліцца з дапамогай тэкстаў, з Бібліі ці з іншых крыніц. Хтосьці любіць маліцца без слоў. Можна маліцца ў адзіноце ці ў кампаніі, у ціхім, адасобленым месцы ці пасярод гарадской мітусні. Некаторыя любяць маліцца доўга. Для іншых, чым карацей, тым лепш. Добры спосаб малітвы той, які ў дадзены момант дапамагае жыць у большым кантакце з Богам. Таму з цягам часу малітва можа прыняць іншую форму. Тое, што дапамагае дасягнуць Бога сёння, заўтра можа стаць неадпаведным. Гэта не дзіўна. Так адбываецца ледзь не ва ўсіх сферах жыцця чалавека.

Nicolaas Sintobin SJ, Did Jesus Really Exist? and 51 Other Questions