Штогод у нашых сэрцах зноў нараджаецца Хрыстус

Многім зіма здаецца цяжкай з-за холаду і недахопу сонечнага святла. Але менавіта ў гэтыя тыдні хрысціяне святкуюць нешта неймавернае: Бог уваходзіць у чалавецтва, апранае нашу скуру і жыве сярод нас як паўнавартасны чалавек, і нам усё яшчэ цяжка перадаць словамі гэтую падзею. Езус – палестынскі габрэй, які нарадзіўся ў сям’і, якая не мела свайго жылля, у памяшканні, прызначаным для жывёл, у аддаленай частцы Рымскай імперыі – быў на ўзбоччы грамадства ад самага пачатку. А ўсё ж Ён змяніў гісторыю і працягвае змяняць цяпер.

Ва ўсіх пакутлівых змаганнях свету, дзве тысячы год таму і цяпер, Бог нараджаецца. Кожны год Хрыстус нараджаецца зноў у нашых сэрцах, калі мы ў стане вызваліць для Яго прастору ўнутры сябе і ў знешнім свеце, калі мы ўважліва глядзім у самыя звыклыя месцы. Запальваючы белую свечку на адвэнтавым вянку святочнай раніцай, давайце ўспомнім, што яна сімвалізуе: супакой, еднасць і надзею, якіх адчайна прагне свет. Мы маем запрашэнне радавацца разам з анёламі і пастухамі, праслаўляючы і спяваючы: «Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі».

Урывак з The Deep End: A Journey with the Sunday Gospels in the Year of Mark by Трыёна Доэрці і Джэйн Мелет