«З Богам у адной лаўцы»

Часам людзі не моляцца, бо адчуваюць, што не вартыя гэтага. Лічаць, што гэта не для іх. Вымаві слова «кантэмпляцыя», і яны адразу разбягуцца ад цябе за мілю. Думаюць, што гэта для манахаў і людзей, якія маюць “навыкі”. Малітва і кантэмпляцыя нічым не адрозніваюцца ад простага «сядзення з Богам».
Свет, у якім мы жывем, бывае вельмі расцярушаным у плане ўвагі і канцэнтрацыі. Штосьці руйнуецца, разрываецца, важныя паняцці раздрабняюцца на кавалачкі. Малітва, асабліва кантэмпляцыя, дазваляе вам увайсці ў сэрца Бога, ведаючы, што гэты свет пульсуе як адзінае цэлае і што ў свеце ёсць гармонія. Мы – больш, чым зламаныя кавалкі і асобныя часткі. Каб быць у спакоі, трэба бачыць цэлае, скласці карціну цэлага і адчуць цэлае. Менавіта малітва і кантэмпляцыя дапамагаюць дасягнуць гэтага. Я бачу, што калі малюся раніцай, то выходжу ў свой дзень з большым пачуццём мэты. Я не проста важдаюся з дробнымі кавалачкамі і спрабую хаатычна сабраць іх разам.

Alan Hilliard, Dipping into Life: 40 Reflections for a Fragile Earth