Кантэмпляцыя – доўгі, поўны любові позірк на рэчаіснасць

Мы шукаем сляды Божай прысутнасці вакол і імкнёмся знайсці Ягонае жыццё пасярод рэчаіснасці. Ігнацый не пакінуў падрабязных правілаў, колькі павінны маліцца яго паслядоўнікі. Але ён прасіў, каб мы заўсёды трымалі Бога перад вачыма. Вось, кантэмпляцыя ў дзеянні. Нялёгкая задача, але многім з нас знаёма, што часам робіш нешта, прыемнае ці не вельмі, няспынна думаючы пра некага. Я сустракаў мігрантаў, якія працавалі ў алмазных капальнях Паўднёвай Афрыкі. Яны доўгія гадзіны працавалі глыбока пад зямлёй, каб адправіць грошы сваім сем’ям.
Кантэмпляцыю (сузіранне) апісваюць як «доўгі, поўны любові позірк на рэчаіснасць». Менавіта так Бог глядзіць на наш свет. Затым Ён «пераходзіць да дзеяння» і ўмешваецца дзеля нашага дабра. У гэтым сэнсе Бог — «сузіральнік у дзеянні». Езус робіць тое самае. Ён моліцца, працуе, пакутуе, але заўсёды ў прысутнасці Айца. Ягонае сэрца ўмее распазнаваць, таму Ён можа сказаць: «Я заўсёды раблю тое, што Яму падабаецца» (Ян 8:29). Калі мы ідзём з Ім, то стараемся пераймаць Яго. Нездарма першыя езуіты хацелі называцца «кампаньёнамі Езуса».

Brian Grogan SJ, Finding God in All Things