Любіце ворагаў сваіх
Любіць ворага некаторым людзям лёгка. Хапае і тых, хто не можа жыць без ворага. Яны звыкаюць падсілкоўвацца негатывам, могуць выстаўляць іншых жахлівымі людзьмі, якім не хапае элементарнай дабрыні. Гэты вобраз часта з’яўляецца плодам іх уяўлення, неабходным, на жаль, для падтрымання іх уласнага скажонага пачуцця годнасці і матывацыі. Яны любяць прысутнасць ворага, таму што без яго ім давялося б думаць пра свае сэрца і душу, а гэта занадта складана. Вораг апраўдвае светапогляд, які адцягвае ўвагу ад сябе і сваіх праблем.
Езус пакутваў ад такіх людзей. Яго зрабілі ворагам усяго народу, каб задаволіць жаданні тых, хто меў уладу. Няхай жа Пан бароніць нас ад такіх людзей і шкоды, якую яны нясуць. Сэрца занадта далікатнае, каб марнаваць яго на такі негатыў.
“А Езус сказаў: «Ойча, прабач ім, бо не ведаюць, што робяць». І, дзелячы вопратку Ягоную, кідалі лёсы” (Лк 23, 34).
Alan Hilliard, Dipping into Lent