Любі, як Ён любіць
Большасць людзей шукае шчасця, але калі яно становіцца адзінай мэтай нашых пошукаў, мы часта размінаемся з ім. Езус кажа, што шчасце прыходзіць да тых, хто шукае нечага іншага. Шчасце прыходзіць да тых, хто імкнецца служыць іншым, або, па словах Езус, мы атрымліваем, калі даём. Учынак Езуса, калі Ён абмыў ногі вучням, сведчыць аб тым, што нашае служэнне не мае залежаць ад іх стаўлення да нас. На Апошняй Вячэры Езус абмыў ногі ўсім сваім вучням, у тым ліку Юдзе: таму, хто паўстаў супраць Яго. Як кажа Езус у Евангеллі паводле Лукі: «Калі вы любіце тых, хто любіць вас, якая вам за гэта падзяка?» Езус паказвае любоў, неймаверна больш ахвярную. Ён заклікае нас жыць менавіта так і дае Святога Духа, каб дапамагчы нам любіць так, як любіць Ён.
Martin Hogan, The Word of God is Living and Active