Молімся, каб стаць падобным на Марыю

Паколькі май – месяц асаблівай Марыйнай пабожнасці, нам было б варта маліцца аб тым, каб сэрцам прыпадобніцца да Яе, навучыцца ўсё ўспрымаць праз прызму Яе любові, мудрасці і праўды. Нашыя словы, эмоцыі, дзеянні, перакананні і пачуцці могуць вярнуцца, дзякуючы свядомаму выбару і боскаму рашэнню, да еднасці з Крыніцай. Прачынацца кожную раніцу з ласкай і са спакоем у сэрцы, з адчуваннем падрыхтаванасці, абароненасці, з любоўю і верай – значыць жыць у свеце па-новаму: з адвагай і праслаўленнем. Спагадная і ўсеабдымная мацярынская энергія даступная нам штодня і прапануецца кожнаму, каб мы маглі стварыць цэласную новую зямлю, дзе ўсё Божае стварэнне прабывае ў лучнасці і ўзаемасувязі.

Калі мы дазволім гэтаму бачанню развівацца ў свядомасці, індывідуальнай і калектыўнай, то, магчыма, зможам вызваліцца ад сваіх шаблонаў раз’яднанасці і прыняць сутнасць нашай бясконца святой Маці і даверыцца Ёй, каб Яна зноў прывяла нас дадому, да адзінства, цэласнасці і безумоўнай любові. Няхай такой будзе малітва да нашай Маці Марыі на працягу мая.

Andrea Hayes, The Sacred Heart Messenger, May 2024