Мы – актыўныя партнёры ў працы, якую робіць Бог

Для разважання і малітвы на гэтым тыдні:

Яны глядзелі з нябёсаў – Айцец, Сын і Святы Дух – з любоўю да людзей. Яны бачылі мужчын і жанчын усіх рас, колераў скуры, узростаў, веравызнанняў, святасці і граху. Яны ведалі, што чалавецтву патрэбна дапамога, і чакалі, пакуль надышоў патрэбны час.
Слова Божае, Сын Божы, народжаны перад усімі вякамі, стаў адным з нас. Мы ведаем астатнюю частку гісторыі. Адна з Трох Асоб сталася адным з нас, каб мы маглі стаць падобнымі да Тройцы. Езус, Сын Айца Спрадвечнага, нарадзіўся, жыў і памёр, як мы. У Ім, нежывым, закатаваным і пакладзеным у магілу, Дух ажыў, – і цяпер Дух Езуса і Айца жыве ў кожным з нас з моманту хросту.
Жыццё Тройцы стае вельмі будзённым у любові, клопаце і прабачэнні, якія мы ахвяруем адно аднаму, а таксама ў тым, як мы намагаемся палепшыць жыццё людзей бедных, прыгнечаных і ўстрывожаных, і ў тым, як мы спрабуем даць маладому пакаленню самыя лепшыя ўрокі чалавечнасці і веры, пазнаёміць з трынітарнай таямніцай Бога. У сучасным свеце мы з’яўляемся актыўнымі партнёрамі ў працы Бога – Айца, Сына і Святога Духа.

Donal Neary SJ, Gospel Reflections for Sundays of Year A