Мы прагнем інклюзіі

На адной карціне намалявана самаранка, якая глядзіць у студню і бачыць сваё і Езусава адлюстраванне. У глыбіні студні яе жыцця – прысутнасць Хрыста.
У глыбіні студні, калі мы закаханыя, калі нам баліць, калі сутыкаемся са смерцю, прымаем рашэнні, радуемся, – мы знаходзім Бога. Бог блізка, калі мы блізкія да саміх сябе, нават у сораме і граху. Мы прагнем сэнсу жыцця, ведання таго, што нас цалкам любяць, прагнем быць у супольнасці і мець сяброў – і Бог прапануе нам усё гэта.
Гэта прапанова Бога – жывая вада – Святы Дух. Мы прагнем інклюзіі – вучні ў гэтай гісторыі не хацелі, каб Настаўнік размаўляў з жанчынай. Шмат якія рэлігіі таго часу раздзялялі людзей. У глыбіні студні мы ўсе роўныя.
Мы знаходзім Божую міласэрнасць у студні. Калі мы заходзім у глыбіню малітвы і ў саміх сябе, мы адкрываемся для міласэрнасці. Мы можам паспрабаваць паставіць умовы для Божай міласэрнасці, называючы свае грахі або іх колькасць. А на дне студні – вада міласэрнасці.

Donal Neary SJ, Gospel Reflections for Sundays of Year A