Навука – адпраўная кропка веры

Вера дае адказ на такія пытанні, як “Чаму мы існуем? У чым сэнс жыцця? Чаму нешта існуе, а не пануе нішто?” Ядзерная фізіка, хімія ці матэматыка не могуць адказаць на гэтыя пытанні. Гэта не іх сфера. Пытанне, на якое хоча адказаць навуковец: як функцыянуе наш свет? Стагоддзямі людзі спадзяваліся і верылі, што могуць знайсці адказы ў Бібліі. Прайшло ўсяго некалькі стагоддзяў з таго часу, як хрысціяне пачалі разбіраць гэтыя пытанні паасобку, і гэты працэс усцяж трывае.
Шмат хто кажа, што верыў у дзяцінстве, але страціў веру, калі адкрыў для сябе навуку. Адна з прычын у тым, што веды пра веру ў многіх людзей абмежаваліся ведамі, якія яны мелі ў дзяцінстве. Не дзіўна, што такая вера можа пахіснуцца, сутыкнуўшыся з навуковым мысленнем. А для кагосьці менавіта заняткі навукай становяцца адпраўной кропкай на шляху веры: Хто ці што стаіць за паходжаннем гэтага неймаверна прыгожага космасу?

Nikolaas Sintobin SJ Did Jesus Really Exist? And 51 other questions