Навяртаннем ёсць камунія з Богам
Папа Францішак сцвярджаў, што Вялікі пост і няспыннае навяртанне “патрабуюць ад нас усяго”. Навяртанне патрабуе змены розуму, сэрца і нават цела, бадай што нават да страты жыцця. Аднак Папа Францішак гэтак жа выразна запэўніваў, што навяртанне не будзе каштаваць нам шчасця, не пазбавіць нас чалавечага спаўнення. Шчасце залежыць ад святасці. Сапраўднае чалавечае шчасце мае патрэбу ў аздараўленні і надзеі, якія дае святасць; святасць дапамагае напоўніцу стаць людзьмі. Ахвяраванне ўсяго – гэта не адзін з варыянтаў, аддаць усё – значыць адкрыць розум, сэрца і цела праўдзе, любові і цэласнасці. Мэта навяртання – камунія – еднасць з Богам і іншымі. Пакаянне – гэта паварот да святасці, вяртанне, каб атрымаць “шчасце, для якога мы былі створаны”. Святасць з’яўляецца адметнай рысай сапраўднага шчасця.
Kevin O’Gorman, Journeying in Joy and Gladness: Lent and Holy Week with Gaudete et Exsultate.