Надзея – дар Божы
Наша надзея паходзіць з таго факту, што Езус жывы, заўсёды з намі і на баку нашага сапраўднага дабра. Анёл сказаў: «Не шукайце Яго сярод мёртвых». Надзея не паходзіць ад нас саміх. Гэта дар Божы, аб якім трэба маліцца і прымаць з падзякай. Надзея – гэта здольнасць «гукаць у цемры» і ведаць, што мы не згубіліся. Або ўскопваць і закладаць сад, з упэўненасцю, што расліны ў наступным годзе будуць расці. Мець надзею – значыць глядзець на сваіх дзяцей і радавацца будучыні, якая распасціраецца перад імі, як дар ад Бога. Надзея зберагае перакананне, што ў сужэнстве каханне можа ўзрастаць і што жыццё можа працягвацца і развівацца, нават калі каханне стае не такім гарачым. Надзеяй дзеляцца людзі, якія нястомна клапоцяцца пра блізкіх. Надзею можна зачэрпнуць у людзей, якія не адмаўляюцца ад сына ці дачкі, пасаджаных у турму. Мы і самі можам працягнуць спіс надзей у сваім жыцці і навакольным свеце.
Наша надзея пэўная дзякуючы Езусу. Мы маем моцную надзею, таму што Ён уваскрос з мёртвых, і таму што Ён з намі ва ўсе дні. Мы маем такую надзею дзякуючы дару веры ў нас, і можам з радасцю сказаць: «Шчаслівыя мы, хто не бачыў, але верыць». Усмешка Пана Езуса з нябёсаў прыносіць усмешку на нашыя твары.
Donal Neary SJ, The Sacred Heart Messenger, May 2024