Найвялікшы падарунак
Сільвано Фаусці SJ напісаў на Божае Нараджэнне гісторыю, папулярную ў італьянскіх пачатковых школах. Калеб быў самым бедным з пастухоў каля Бэтлеема ў святую ноч. У яго было ўсяго дзве авечкі. Калі анёл з’явіўся пастухам і сказаў ісці ў горад, каб знайсці Збаўцу ў яслях у пячоры, яны хутка сабралі некалькі падарункаў з таго, што было пад рукой. Адзін узяў курыцу, другі – свежаспечаны хлеб, трэці – кошык садавіны. Калеб рушыў услед за імі, але быў такім бедным, што не меў падарункаў.
Пастухі знайшлі пячору і ўвайшлі, кожны трымаў свой дар, укленчыўшы перад Езусам. Неўзабаве прыбылі іншыя людзі, кожны з якіх прыносіў падарунак у гонар святога Дзіцяці. Калеб заставаўся крыху ўбаку, занадта збянтэжаны, каб наблізіцца да ясляў з пустымі рукамі.
Марыя і Юзаф ужо стаміліся ад шматлікіх наведвальнікаў. Ім было цяжка справіцца з натоўпам і ўсімі тымі карыснымі падарункамі, асабліва таму, што Марыя на руках трымала Езуса. Заўважыўшы Калеба, які стаяў недалёка, з пустымі рукамі і сумным выразам твару, Яна папрасіла яго падысці бліжэй, а потым паклала Дзіця Яму на рукі, каб раскласці падарункі. Рукі Калеба больш не былі пустымі. На самай справе яны трымалі ў руках найвялікшы падарунак.
Нават калі мы мала ці нічога не можам прапанаваць Пану ў сёлетняе Божае Нараджэнне, гэтая беднасць сама па сабе можа быць дастатковым дарам, каб прыняць Сына Божага.
Урывак з The Sacred Heart Messenger, снежань 2023 г