Напоўненыя ласкай
У сваіх пасланнях Павел часта зыходзіць з адчування таго, што Бог шчодра адарыў яго ласкай. Хоць ён і «меншы за ўсіх святых» (ахрышчаных), яму была даверана «асаблівая ласка». Ласка, пра якую гаворыць Павел, – гэта Евангелле, якое адкрывае таямніцу Хрыста. Павел уражаны «глыбінёй, якую бачыць у таямніцы Хрыста». Ён выдатна ўсведамляе, што давераная яму ласка нясе з сабой адказнасць. Ён пакліканы служыць Евангеллю, ласкай якога быў адораны, і адказны за абвяшчэнне тым, хто ніколі яго не чуў. Ён бачыць сябе «эканомам», якому гаспадар даў шмат і які цяпер павінен паказаць, што ён варты даверу.
Пан рознымі спосабамі адарыў ласкай усіх нас. Мы ахрышчаныя ў Хрыста, нам удзелены Яго Дух, даверана Евангелле; мы з’яўляемся членамі цела Хрыста – Касцёла, прымаем Яго як хлеб жыцця ў Эўхарыстыі; нас ахінае Яго міласэрная прысутнасць у сакрамэнце паяднання. Як надзейным эканомам, Пан даверыў нам вельмі шмат. Як «верныя і разумныя» эканомы, мы маем шанаваць тыя шматлікія ласкі, атрыманыя ад Бога, і жыць паводле таго, што нам было даверана. Пан адарыў нас ласкай, каб мы маглі адорваць іншых.
Martin Hogan, The Word of God is Living and Active