Наша пуцяводная зорка

Мы часта молімся: «Сэрца Езуса, учыні нашыя сэрцы да Твайго падобнымі». Мы прагнем быць такімі ж шчодрымі сэрцам, як Езус, у спачуванні і клопаце пра ўсё стварэнне.
А бог Ірада ў гісторыі з мудрацамі малюсенькі, створаны паводле вобраза і падабенства Ірада. Яго бог такі ж малы, як ягоны ўплыў, які не быў вялікім, і такі ж дробны, як каштоўны камень у ягонай кароне. Ён зрабіў Бога такім жа маленечкім, як ягонае сэрца, якое шукала ў іншых толькі каб нешта атрымаць, а не каб нешта даць. Яго любоў да ўлады была настолькі моцнай, што ён забіў нават маленькіх дзяцей, якія маглі б стаць пагрозай.
Бог мудрацоў быў вялікім! Дастаткова вялікім, каб вывесці іх у доўгую дарогу ў Бэтлеем. Яны ішлі за зоркай любові, дабра, веры, мужнасці, стойкасці і справядлівасці, і яе Божае святло не гасне. Іх Бог быў дастаткова вялікі, каб можна было пазнаць Яго ў маленькім дзіцяці. Яны шукалі і знайшлі тое, што шукалі, нават калі, магчыма, не былі ўпэўнены, што знойдуць.
Зорка, якая вядзе нас, зорка замілаванняў і пытанняў, радасці і смутку жыццёвага шляху. Яна жыве ў сэрцах усіх, каго мы сустракаем. Як святы Францішак Асізскі, мы бачым у натоўпе людзей не натоўп, але любоў і вобраз Бога, памножаныя ва ўсіх. Бог Францішка быў агромністы, і, на ўзор Езуса, ягоны клопат пра Божы свет распаўсюджваўся на кожнага створанага Богам чалавека, на кожную травінку і на ўсё, што мае жыццё.

Excerpted from The Sacred Heart Messenger, January 2023