Нашы адносіны з Богам
Першая Пасха разбіла ўсе чаканні вучняў. Пасха працягвае разбіваць нашыя чаканні. Уваскрослы Пан працягвае захопліваць нас знянацку. Ён стаіць сярод нас, нават калі надзея здаецца страчанай; Ён кранае нас сваёй прысутнасцю тады, калі мы гэтага менш за ўсё чакаем. Калі мы найбольш усведамляем сваю няздольнасць ісці за Ім, Ён прамаўляе сваё слова супакою, бо нават калі мы няверныя, Ён застаецца верным. Пасха абвяшчае, што гісторыя нашых адносін з Панам ніколі не скончыцца, таму што Яго адносіны з намі ніколі не скончацца. Ён працягвае быць сярод нас, запэўніваючы нас у сваёй прысутнасці, прапаноўваючы нам свой дар супакою і пасылаючы нас як сваіх пасланцоў надзеі.
Martin Hogan, The Word is Near You, on Your Lips and in Your Heart