Наш духоўны дом
Аднаго чалавека спыталі: «Чаму ты застаешся ў Касцёле?» Адказ быў такі: «У мяне няма іншага духоўнага дому». Мы чуем слова і вяртаемся, часта падчас Вялікага посту. Мы адыходзім ад Бога ў малых ці вялікіх падарожжах. Бывае, не хочацца вяртацца, але калі мы вяртаемся, то ведаем, што мы – дома.
Касцёл – гэта дом, таму што гэта месца, дзе жыве Езус – не толькі ў будынку, але і сярод людзей. Езус жыве з кожным з нас, бо «Ён пасяліўся сярод нас». Ён таксама жыве сярод нас у супольнасці, «дзе двое ці трое сабраныя ў імя Маё».
Нам трэба зрабіць будынак і дух нашых сустрэч падобнымі да вяртання дадому. У нашых святынях мы кожны тыдзень чуем пра розныя патрэбы і святкаванні парафіі. Мы асабліва ўспамінаем хворых, паміраючых і тых, хто адыйшоў да Пана.
Кожны дапамагае будаваць дом. Святар не можа зрабіць гэта адзін. Ці можам мы гарантаваць, што ў кожнай парафіі будзе гасцінная група, група, якая падтрымлівае сувязь з мясцовымі жыхарамі і плануе мерапрыемствы, падзеі?
Donal Neary SJ, The Sacred Heart Messenger, February 2023