Неўпарадкаваныя прывязанасці

Тое, што Ігнацый называе неўпарадкаванымі прывязанасцямі, здольнае ўзяць над намі верх: пыха, прагнасць, страх, перфекцыянізм, неспатольная прага да хуткай пахвалы, выкліканая сацыяльнымі сеткамі, празмерная стымуляцыя, спадзяванне на кругласутачную даступнасць, неўсведамленне таго, што мы з’яўляемся распарадчыкамі стварэння, а не яго ўладальнікамі, апантанасць прэстыжам і статусам, сіндром “я маю больш, чым ты” і ўсе іншыя атракцыі, якія адводзяць нас ад Бога, ад саміх сябе і ад іншых, пакідаючы нас у стане эмацыйнай турбулентнасці, хвалявання і знясілення.
Мая каштоўнасць як асобы не вызначаецца тым, што ў мяне ёсць. Мае матэрыяльныя даброты, акадэмічныя дасягненні, поспехі, даход і банкаўскі рахунак не вызначаюць маю каштоўнасць як бясцэннай і ўнікальнай чалавечай асобы. Мая каштоўнасць не вызначаецца тым, што знаходзіцца па-за мной. Злы дух, вораг маёй чалавечай прыроды, спрабуе пераканаць мяне ў адваротным. Я бясконца багацейшы. Вельмі лёгка захапіцца тым, што нібыта нам патрэбна і чаго мы прагнем, але ў ясным святле дня мы бачым ілюзіі такімі, якія яны ёсць. Салідарнасць, а не канкурэнцыя – вось Божае ўяўленне пра тое, чым з’яўляецца жыццё.

Jim Maher SJ, Pathways to a Decision with Ignatius of Loyola